Калі ёсць злажанасць і разуменне

Вернуться назад
139 Просмотров

Вось такі ладны масток на Свіслачы каля ГЭС стаў вынікам сумесных намаганняў адразу некалькіх арганізацый.

Раней на аблюбаваным рыбакамі месцы былі старыя расхістаныя і пашкоджаныя дошкі. Пры садзейнічанні выконваючага абавязкі старшыні Вяззеўскага сельсавета Уладзіміра Чыгілейчыка работнікі ААТ “Авангард-Ніва” расчысцілі бераг ад смецця, лясгаса — зрабілі зручную лесвіцу, рыбгаса і раёна электрасетак — поручні і масток над вадой. Згуртаванай камандзе ўдалося ажыццявіць задуманае ўсяго за пару тыдняў.

Дарэчы, землякі і госці раёна паспелі ацаніць такі клопат, бо з мастка можна не толькі лавіць рыбу, але і пачаставаць качак, паназіраць за лебедзямі, палюбавацца краявідамі ці ўвогуле арганізаваць рамантычную сустрэчу.