Наш лесхоз наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ

Вернуться назад
31 Просмотров

Наш лесхоз наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ

   24 СЕНТЯБРЯ Асіповіцкі раён у чарговы раз наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі  па міжнародных справах Алег Дзячэнка. Як заўсёды, праграма візіту была насычанай: Цэльская і Лапіцкая школы, Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, Асіповіцкі доследны лясгас.

   І ўсюды — актыўны дыялог з аўдыторыяй. Гаварылі не толькі аб рабоце, праведзенай парламентарыем за час знаходжання на дэпутацкай пасадзе, але і аб тых пытаннях, якія хвалююць землякоў. Гэта важна — быць са сваімі выбаршчыкамі на адной хвалі і мець выразнае ўяўленне, чым жыве рэгіён.