"Тыдзень лесу": падводзім ітогі

Вернуться назад
124 Просмотров

      Па звестках СМІ, сёлетняя рэспубліканская дабрачынная акцыя "Тыдзень лесу" ў цэлым у краіне атрымалася рэкорднай: у ёй пынялі ўдзел 75 тысяч беларусаў. Магчыма, свой уплыў мела тое, што праводзілася яна на гэты раз у Год міру і стварэння. А што можа быць больш стваральным і сімвалічным, чым пасадка  дрэў? На Магілёўшчыне "Тыдзень лесу" праходзіў з 17 па 23 красавіка. Пацікавіліся ў Асіповіцкім доследным лясгасе, які ўклад у агульную справу ўнеслі жыхары раёна.

      Аказваецца, значны. Мяркуйце самі: было задзейнічана 30 аб'ектаў, на 32 гектарах высаджаны лясныя культуры - усяго 145 тысяч дрэўцаў. Важным момантам стала закладка памятных алей. Напрыклад, у гарадскім парку высаджана 53 маладыя клёнікі і ліпкі.

      Значная ўвага была нададзена не толькі стварэнню зялёных масіваў, але і навядзенню парадку. Асіповічскімі аматарамі прыроды ўбрана 24 кубаметры смецця і захламленнасці.

       Ўсяго ў акцыі прынялі ўдзел 348 работнікаў лясгаса, да якіх далучыліся 688 дабраахвотнікаў, ў тым ліку школьнікі і моладзь. Найбольш актыўнымі праявілі сябе ваенныя часці, супрацоўнікі іншых сілавых структур, работнікі ДЭУ-73, УКП ЖКГ, Жорнаўскай эксперыментальнай базы Інстытута лесу НАН Беларусі.

Па матэрыалам газеты "Асіповічскі край"